Видео «БелГазеты»
Опрос онлайн
Чего вы ждёте от 2018г.?
ухудшения экономической ситуации в стране
зарплаты в BYN1000
прибавления в семье
массовых акций протеста
смены власти в стране
эмиграции
новых взяток
айфона последней модели
открытия собственного бизнеса
Камінг-аўт па-беларуску
27.12.2017, Кирилл Живолович

Адразу папярэджваю: гаворка пойдзе не пра мае гендэрныя перавагi і сексуальную арыентацыю. Гэта значна важней. Гэта праблема большасці беларусаў. Гэта боль, які надакучыла трываць. Гэта бяда цэлай нацыі, знікаючай у суседзях. Гэта пакута некалькіх пакаленняў, пазбаўленых права думаць па-свойму. Гэта жорсткая трагедыя для народа і стыхійнае бедства для дзяржавы. Гэта прызнанне чалавека, які ўключыў мазгі.

Ёсць у мяне сярод знаёмых некалькі чыноўнікаў. Яны такія ж, як і астатнія, - з двума нагамі, з двума рукамі, з галавой. Запэўніваюць нават у тым, што ў галаве ў іх мазгі, якія вельмі нядрэнна працуюць. У адказ на такую адважную заяву я папрасіў аднаго з іх знайсці памылку ў назве спецаперацыі «БелГазеты» «ЎКЛЮЧЫ МАЗГИ», якую мы запусцілі на краудфандынгавай пляцоўцы з мэтай афармлення падпіскі на наш штотыднёвік для тысячы найбольш высокапастаўленых чыноўнікаў у краіне.

Да майго пытання чыноўнік паставіўся сур'ёзна, з традыцыйнымі элементамі пафасу дзяржаўнага маштабу і важна надзеўшы акуляры. Ён ўчытваўся ў словы «ЎКЛЮЧЫ МАЗГИ» і маўчаў. Узнікала адчуванне, што з ім адбываецца нешта важнае. Павольна, паступова, без панікі. Ледзь чутна парыпвалі чаравікі пад сталом у чыноўніка і варушыліся канцы валасоў на яго галаве, напружанне ў якой нарастала разам з колькасцю варыянтаў адказу на простае пытанне. Ён шукаў. Упарта, настойліва і старанна. І ў яго атрымалася. Мозг гэтага чыноўніка апынуўся ўключаны і выдаў правільны адказ.

Паспрабуйце стаць на месца гэтага чыноўніка - знайдзіце колькасць памылак у словазлучэнні «ЎКЛЮЧЫ МАЗГИ». Калі вы адразу пакажаце на дзве памылкі, то ў вас таксама ёсць шанец. Тым з грамадзян Беларусі, хто лічыць, што памылак тры, можна толькі паспачуваць. Усе астатнія варыянты адказу прымаюцца толькі ў гастраномах і аптэках вашага горада.

«Я ж беларус», - нібы апраўдваючыся, але не без задавальнення, паціснуў плячыма чыноўнік, тлумачачы, што ён нядрэнна ведае родную мову, а таму ўказаць на першую і апошнюю літары ў назве нашай спецаперацыі яму было нескладана. Даволі буйныя кроплі поту ў яго на лбе і лёгкая дрыготка ў руках сцвярджалі адваротнае, але службоўца ўздыхнуў з палёгкай: «Слухай, чыноўнікі таксама людзі і таксама бываюць розныя. Ёсць дурныя, а ёсць разумныя, ёсць добрыя і дрэнныя. Сярод журналістаў таксама розныя людзі сустракаюцца, правільна? І сярод лекараў, і сярод настаўнікаў, і сярод бізнесменаў. Галоўнае ж, што ўсе мы - беларусы».

Здалося, што зараз ён заспявае пра мірных людзей і прымерыць на сябе звыклае паліто сур'ёзнага чалавека і значнага начальніка, у якога на ўсе выпадкі жыцця ёсць некалькі цытат ад наймудрэйшага з кіраўнікоў. Але ён маўчаў. Глядзеў проста на мяне і маўчаў. У яго вачах было шмат эмоцый - незразумелых і неадназначных. Быццам яго самога ўразіла проста ў цемечка ад раптоўнага разумення таго, што ўсе мы - журналісты і чыноўнікі, міністры і апазіцыянеры, міліцыянты і праваабаронцы - беларусы.

І раптам гэты самы чыноўнік, яшчэ тры хвіліны назад пацеючы ў розных месцах ад слова «прэса», на маіх вачах пачаў ператварацца. Яго падбародак стаў цвёрдым і важкім, на пінжаку сталі распраўляцца складкі, а ў расфарбоўцы гальштука, акрамя шэрага і чырвона-зялёнага, заблішчалі больш яркія і прыемныя адценні - ліловы, бірузовы і бел-чырвона-белы. Са спіны гэты ўладыка калідораў і кабінетаў стаў трохі нагадваць Кастуся Каліноўскага ў маладосці, а ў яго профілі пачалі праглядацца контуры ўсмешлівага Францыска Скарыны.

Стан эйфарыі імкліва ўзмацняўся, а кантрольным стрэлам у маю ачмурэлую галаву сталі некалькі малазначных фраз, якія чыноўнік вымавіў на выдатнай беларускай мове і замацаваў сваю магію манументальна: «Мы ж беларусы, мы ж адзін народ».

У гэты самы момант я зразумеў, што абавязаны прызнацца. Мне даводзіцца плакаць ад шчасця, калі я сустракаю чыноўнікаў з уключанымі мазгамі. Я рыдаю і дзякую за гэта лёс. Адкрыта і добраахвотна я прызнаюся ў тым, што адчуваю бурны прыліў энергіі і ўпадаю ў стан нястрымнага захаплення кожны раз, калі сустракаю разумных людзей сярод беларускіх чыноўнікаў. Вы ёсць - я гэта ведаю. Бачыў вас надзвычай рэдка, але чуў пра вас вельмі шмат.

Мы вельмі розныя, і ва ўсіх ёсць свае дзівацтвы. Але нам давядзецца размаўляць адзін з адным. Адэкватным журналістам прыйдзецца набрацца цярпення ў няпростых зносінах з мацёрымі чыноўнікамі, але і чыноўнікам стане неабходным адказваць на розныя пытанні - нязручныя, складаныя, на мяжы ўсіх нормаў і вельмі блізка да маралі. Правілы такіх зносін могуць быць больш ці менш строгімі, але яны павінны быць адкрытыя, сумленныя і аднолькавыя для ўсіх.

І яшчэ адзін важны момант. Пра свае праблемы, пра сваю краіну і пра саміх сябе беларусы павінны размаўляць на адной мове - на беларускай. Гэта відавочна кожнаму, хто здольны ўключыць мазгі. Дарэчы, гэта мой першы ў жыцці журналісцкі матэрыял, які я напісаў на беларускай мове. Таму што я беларус з уключанымі мазгамі. А хто ты?

Падтрымай да канца года нашу кампанію «ЎКЛЮЧЫ МАЗГИ»!
Далучайся да нас:

https://ulej.by/project?id=499042

Комментарии
  1. Anatol Starkou 27.12.2017 12:41

    ТАКІ НАШ ЧАС Мову не вывучаў, бо на маім пакаленні мінчукоў скончылася, не пачаўшы працу, гэта навука, калі ў трэцім класе на першы і апошні занятак прыйшла настаўніца па белмове і са слязьмі на вачах сказала, што ўрокаў беларускай мовы не будзе. Мы закрычалі: "Ур-р-р-а-а-а!". Пазней беллітаратура была, а мовы не было. Праз паўвеку тут у Штатах падумаў, што на курсы ангельскай мовы хаджу, а сваю мову ня ведаю. Маім первой учительницей белорусского языка стаў малады 18-гадовы беларус з Мінску, з якім перапісваўся па е-майл. Ён пісаў мне лісты па-беларуску і я пачаў яму адказваць на мове. Вось так збольшага пачаў пісаць. Размаўляць не магу, бо няма практыкі, а пісаць па-беларуску падабаецца. Але пачаць пісаць, чытаць ці размаўляць па-беларуску гэта яшчэ не азначае, што ўвесь беларускі свет у адзін момант змяніўся. Мо й змяніўся б, але ў які бок? Дый не абавязкова станоўчы. Да таго ж нас беларусаў 10/12, рускіх 1/12, а ўсіх астатніх таксама 1/12 з ліку грамадзян РБ. Некалі адраджыстам падалося, што настала пара ў адзін момант перавесці беларускі народ - беларусаў, рускіх, украінцаў, палякаў, габрэяў, татараў і інш. - на беларускую мову, і ў выніку адраджысты пахерылі Закон аб мовах ад 1990г., які даваў дзесяцігадовы пераходны перыяд для мовы, і... пабеглі адраджацца ў замежжа. Так на Беларусь прыйшла ўлада, якая ў 1995 годзе спытала народ пра дзве дзяржаўныя мовы, і народ адказаў станоўча. Так на Беларусі, дзе пераважная колькасць грамадзян беларусы, па звычцы засталіся дзве дзяржаўныя мовы руская і беларуская. Пры гэтым апазіцыйныя СМІ, замест таго каб уключыць мазгі ды ўбачыць вялізную нацыянальную перамогу ў тым, што беларускай мове ўпершыню ў нашай гісторыі нададзены РОЎНЫ СТАТУС з великим и могучим русским языком, пачалі ў моўным пытанні крыць уладу ўздоўж і поперак. Крыюць і па сённяшні дзень. Бо відаць няма чаго ўключаць апазіцыі. Бо тое, што раньш было і хацелася падчас так званага адраджэння, з часам пакрылася бел-чырвона-белым ідэалагічным мрокам. Бо сутнасць бел-чырвона-белай ідэалогіі антынародная - Беларусь для беларусаў. Іншай сутнасці ў ёй няма. І вось калі паспрабавалі б беларусы пайсці тады ў гэтым "адраджысцкім" накірунку, то прыйшлося б ім адвярнуцца ад Расеі, з якой была і ёсць звязана наша эканоміка, то бок прыйшлося б разбурыць не толькі эканоміку, але й дзяржаву. А дзяржава гэта ўлада. А хто ж каго слухаў бы, калі б у адзін момант прымусова ўсім грамадзянам РБ прыйшлося б стаць беларусамі? Вы ўязляеце сабе, што беларускі рускі пагадзіўся стаць беларусам? Я не ўяўляю. А гэта азначае, што бел-чырвона-белая ідэалогія накіравана ў бок канфрантацыі паміж грамадзянамі Беларусі ці ў бок грамадзянскай вайны, а не ў бок тварэння. І які шлях павінен быў бы выбраць беларускі дзяржаўны чыноўнік ў той "а-ля адраджысцкі" час? Няўжо шлях грамадзянскай вайны і разбурэнняў? А народ адраджысты спыталі тады ці хоча ён мець адзіную мову і адзіную праведную бел-чырвона-белую ідэалогію разбурэння? А пасля ўцёкаў у замежжа пыталіся? Наколькі я разумею беларускі народ у 1994-м выказаў свой адмоўны адказ на ўсе падобныя пытанні, і таму мы маем саюз з Расеяй, таму шчэ жывыя наша эканоміка і наша дзяржава. Таму ніводны б-ч-б змагар не праходзіць ва ўладу і не пройдзе ніколі. Бо па бел-чырвона-беламу разбураць - гэта не будаваць па чырвона-зялёнаму. Але бел-чыровна-белая разбуральная ідэалогія знайшла выйсце і, дзякуючы інтэрнэту, перайшла на працу ў віртуальны свет. І вось тут ёй найшлося што рабіць. Бо тут не абавязкова ўключаць апазіцыйны моск. Бо тут усе незалежныя беларускія СМІ (тутэйшыя і замежныя) цягам дваццаці трох гадоў шпуляюць сваімі а-ля бел-чырвона-белымі прапагандысцкімі артыкуламі ці відэа-аўдыё ролікамі быццам бы ў ненавіснага ім кіраўніка дзяржавы і ў ненавісны рэжым, а пападаюць у моск простага беларуса. І самае галоўнае ў моск маладога пакалення беларусаў. То бок бел-чырвона-белая ідэалогія разбурае, зносіць стваральную аснову будучыні маладой беларускай дзяржавы. Тут і змагары руху ў ЕС з'явіліся як мае быць і падтанцоўваюць бел-чырвона-белай ідэалогіі: "Йдзем у Еўропу далей ад Расеі!". Чакае тая Еўропа іх ніяк не дачакаецца. Тут і шмат каго / чаго іншага можна пералічыць ня меньш цудоўнага. Так усе незалежныя (але не дзяржаўыныя) беларусы самі таго не падазраючы, сталі бел-чырвона-белымі адраджыстамі, з дапамогай незалежных СМІ. Так мы дваццаць тры гады й жывем па вушы ў бел-чырвона-белым майдане. Дзякуй Богу ў віртуальным. Бо ёсць улада. Бо ёсць ва ўладзе дзяржаўныя людзі-патрыёты Беларусі. А каб не было? Дык хіба хто-небудзь каго-небудзь слухаў ці слухаўся? Не. Бардак быў бы на Беларусі, безуладдзе, 9,5млн партый было б, зарэгістраваных на якім-небудзь бел-чырвона-белым плоце. І ніводная з 9,5млн партый не слухала і не слухалася б другую. Але ж усёроўна нас увесь незалежны час цягне перавесці гэтую віртулаьную бел-чырвона-белую змагню ў беларускую рэвалюцыйную рэальнасць - а-ля Беларусь для беларусаў - то бок цягне нас перавесці наша эвалюцыйнае спакойнае быццё ў рэвалюцыю-бяду. А ўлада не дазваляю. Таму раім мы ёй уключыць мазгі, каб стала яна роўная нам. Каб стала бязмозгай. Каб не замінала ўлада нашаму жаданню стварыць беларускі бязмозгі барадак-майдан-плошчу, каб дазволіла нам улада разбурыць всё до основания. А затем? Затем мы включим моск и наш новый мир построим, в котором кто был вирутальным ничем станет фсем. Лет сто будем включать и строить, но включим и построим, чтобы придти в уровню 1917г. или в 2017г. Разве есть разница, если сегодня "всем включить моск"? Нет. Никакой разницы. У нас по-прежнему, как и сто лет, назад чешется революционнное желание разрушать фсё и фся. Ломать - не строить. Виновата ли власть в попустительстве того, что вытворяет вокруг бел-чырвона-белая идеология, и в частности в том, что творится в умах молодых белорусов после пропагандистских публикаций незалежных СМИ, которых не счесть, направленных против своего же народа и его будущего? Да виновата. И что? Ничего. Государство это власть. Власть это часть народа. А связаны они - власть и народ - ВРЕМЕНЕМ. Такая наша дэмакратыя - народ сабе, а ўлада сабе. Такі наш час.

  2. Anatol Starkou 27.12.2017 15:06

    Мне нестерпимо хочется есть, пить, спать и разговаривать о демократии, т.е. ничего не делать и в то же время чувствовать себя порядочным демократом. © 2017 Anatol Starkou и А.П.Чехов немножко. ### ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ КЛЮЧЫ Умовы бел-чырвона-белыя. Вы — дэмакратычны бел-чырвона-белы прэзідэнт. Пад вокнамі вашай бел-чырвона-белай рэзідэнцыі ПАЛАЦ БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛАЙ ДЭМАКРАТЫІ мітынгуюць... Дык вось пытанне: ці не загадвалі б вы падшэфнаму дэмакратычнаму б-ч-б АМАПу дэмакратычна біць мітынгоўцаў? (1) - бел-чырвона-белых мітынгоўцаў - б-ч-б дубінкамі; (2) - чырвона-зялёных мітынгоўцаў - ч- з дубінкамі; (3) - усіх астатніх мітынгоўцаў - дубінкамі-дэмакратызатарамі звычайнага традыцыйнага для кіраўніка ўлады любой краіны колерам. Пры гэтым дэмакратычны б-ч-б АМАП, як і дэмакратычны б-ч-б КДБ або любыя іншыя дэмакратычныя б-ч-б сілавікі пры вашай дэмакратычнай б-ч-б уладзе, ходзяць у спецыяльнай дэмакратычнай б-ч-б уніформе: белыя штаны, чырвоны пояс, белая рубашка. Беларускія вуліцы пры вашым дэмакратычным б-ч-б прэзідэнцтве размалёваны так: левая паласа - ў белы колер, правая - таксама ў белы, а разметка чырвоная. Дэмакратычныя будынкі стаяць такімі: дах і падмурак белыя, а сцены чырвоныя. Пры гэтым кожны бел-чырвона-белы дэмакрат выпісвае спецыяльнае бел-чырвона-белае выданне НАШЫ НАВІНКІ, друкуецца толькі там, і таму мае бел-чырвона-белую жонку. Ваша б-ч-б дэмакратычная жонка дастае з вашых дэмакратычных бел-чырвона-белых прэзідэнцкіх джынсаў вашыя дэмакратычныя б-ч-б прэзідэнцкія ключы ад б-ч-б дэмакратычнага сейфа бел-чырвона-белай дэмакратычнай дэмакратыі, дзе бел-чырвона-бела захоўваецца Бел-Чырвона-Белая Дэмакратычная Канстытуцыя, і кажа: - ЎКЛЮЧЫ МАЗГИ! Дык ці будзеш ты аддаваць каманду АМАПу біць мітінгоўцаў, каб болей не было ў нас недэмакратычнай небелчырвонабелай чырвоназялёнай дыктатуры, пакуль я памыю твае джынсы?

  3. уладзiмiр 28.12.2017 08:02

    Слушны артыкул,моцная прамова.Але справа марная.Каб захаваць iснуючы стан яны балбатаць на якой заугодна мове пачнуць.А вось друкаваць газэту па-беларуску,спадар Жываловiч,справа плённая.

  4. Anatol Starkou 29.12.2017 08:24

    "Але справа марная.Каб захаваць iснуючы стан яны балбатаць на якой заугодна мове пачнуць", - напісаў уладзiмiр 28.12.2017 08:02. У меня сердце кровью обливается и из глаз слёзы льются, калі чытаю каментары свабодаўскіх ці нашаніўскіх змагароў пра мову. Пра якую мову ты кажаш, уладзiмiр? Пра тарашкевіцу, наркомаўку (тагачасную ці сучасную) або pra latsinku? Хто замінаў незалежным СМІ перайсці на беларускую мову пасля рэферендуму ў маі 1995 года? а хто ім замінаў пасля мая 2005 года? пасля мая 2015? Хто незалежным СМІ замінаў пудрыць моск беларусам на беларускай мове? Як лёгка, людцы, сказаць, маўляў, чыноўнік ва ўсім вінаваты, а ўключыць свой моск ды крыху падумаць і глянуць пры гэтым у лёстэрка ніяк у змагароў не атрымліваецца. Бо незалежныя СМІ-змагары адвучылі беларускіх свабодаўскіх і нашаніўскіх змагароў думаць. Назусім адвучылі? Ня ведаю. Я яшчэ не ўключаў свой моск... "Цікава, а што было б, калі б адбыўся той рэферэндум-1992 і перамаглі зянонаўцы? Мо я пісаў бы гэта эсэ на тарашкевіцы? Прабачце, на наркомаўцы. Prabachte, ja pisau by latinkaj. Не, ўсё ж на тарашкевіцы. Ці не, ўсё ж на наркомаўцы. Ці не, ўсё ж latinkaj... Заблытаўся, блін, зусім з-за гэтых бясконцых моўных спрэчак, якія працягваюцца дагэтуль паміж самымі свядомымі адраджэнцамі!" Гэта цытата з майго нятленнага эсэ ІНТЭРВЕНЦЫЯ "АДРАДЖЭННЕ" ад 2012 году. Яно вялізнае і цалкам надрукаванае толькі на маіх старонках у ФБ і ЖЖ. Некалі Хартыя97 на сваім форуме надрукавала амаль усё гэта эсэ, але чамусьці абрэзала фінал. Дык хто замінаў нашым незалежным змагарам-СМІ дваццаць два гады запар друкаваць артыкулы ці вырускаць відэа-аўдыё ролікі па беларуску, спадар уладзiмiр? А русский язык - это язык белорусской экономики, а значит язык белорусского правительства.

Добавить комментарий
Проверочный код